Жыццё ў свеце без святла


Аляксандр Ждановіч не бачыць ужо 22 гады. Ён працуе на фабрыцы электрапрыбораў у Маладэчне. Беларускі рэжысёр-дакументаліст Віктар Аслюк адкрывае нам звычайны свет гэтага звычайнага чалавека, які, праўда, адрозніваецца крыху ад таго свету які бачым мы з вамі.

Як глядзіць на свет чалавек, што не бачыць нічога? Самота і адсутнасць святла. Манатонная праца на заводзе. Бязлітасны свет беларускай правінцыі, дзе Аляксандру давозіцца змагацца за сваё месца пад сонцам, якога наш герой таксама не бачыць зусім. Ён адчувае толькі цяпло. Але ў яго няма крыўды на тых, хто крыўдзіў яго ў дзяцінстве. Ён дараваў усім усё. Ён нічога не патрабуе ад свету відушчых. Ён паволі крочыць па жыцці ў самоце. Ці жыве ён у шчасці – вырашаць вам.

Запрашаем на дакументальную стужку «У цемры» у нядзелю 27 траўня а 20:30.

Каментары