Жанчыны, якія наганяюць жах на джыхадыстаў


https://www.youtube.com/watch?v=IBs92vJ9M-k

Жаночыя аддзелы курдскіх Злучэнняў абароны вядомыя з таго, што наганяюць жах на джыхадыстаў з «Да’ішу»: мяркуецца, што калі ісламіста заб’е кабета, то ён не трапіць у рай.

У курдаў, у адрозненне ад іхных суседзяў з рэгіёну, удзел жанчын у баявых дзеяннях – даўняя традыцыя. Хто яны, гераіні курдскага супраціву? Чаму далучаюцца да рушэння? Чым ахвяруюць? Ці лёгка ім жыць і змагацца ў жорсткім мужчынскім свеце вайны? Стваральнікі фільму спраўджваюць гэта ў курдскіх жанчын і дзяўчат беспасярэдне на перадавой.

Глядзіце ў пятніцу, а 22:20, прэм’еру стужкі «Жанчыны супраць «Да’ішу».

Таксама фільм можна будзе паглядзець онлайн на нашай старонцы.

Каментары