За што яго палюбілі мільёны? Раскрываем сакрэт Пуціна


«Пуцін 4.0». Раскрываем сакрэт Пуціна

Ці пераплюне Пуцін Сталіна? Па тэрміне кіравання. Ужо ў пятніцу а 22:05 цікавы фільм у нас у онлайне: «Пуцін 4.0».Падрабязней: http://belsat.eu/promotion/za-shto-yago-palyubili-milyony-raskryvaem-sakret-putsina/

Publiée par «Белсат» sur Jeudi 18 octobre 2018

Ён будзе кіраваць Расеяй амаль чвэрць стагоддзя. Даўжэй гэта атрымалася толькі ў Сталіна.

У сакавіку 2018 года, у чарговую гадавіну анексіі Крыму, Уладзіміра Пуціна абралі на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін. Паводле афіцыйных звестак, ён пабіў асабісты рэкорд папулярнасці і атрымаў больш за 76 % галасоў.

Не зважаючы на значнае падзенне курсу рубля, рэцэсію ў эканоміцы ды санкцыі супраць Расеі, мала хто сумняваўся ў ягонай перамозе. Пуцін лідзіраваў ува ўсіх рэйтынгах, з падтрыманнем больш за 70 %. Разгон дэманстрацыяў, забойствы і напады на журналістаў, якія крытыкуюць Крэмль, не адварочваюць ад яго расейцаў.

«Пуцін доўга шукаў мовы, на якой змог бы найлепш паразумецца з расейцамі. Самае галоўнае было зроблена падчас анексіі Крыму. Гэта мова такая: у нас ёсць права на ўсё, бо за намі сіла, і таму што мы – гэта мы», – сацыёлаг Аляксей Левінсон, аналітык «Левада-Цэнтру».

Вядомая рэпарцёрка і дакументалістка Барбара Владарчык (Barbara Włodarczyk) разам з камандаю польскага тэлебачання праехалі тысячы кіламетраў, ад Масквы да Каўказу і Сібіры. Яны шукалі адказу на пытанні: на чым грунтуецца феномен папулярнасці Пуціна і якім будзе ягоны чарговы прэзідэнцкі тэрмін?

Дакументальны фільм «Пуцін 4.0» (2018 г., Польшча) глядзіце ў пятніцу, 19 кастрычніка, а 22:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

Каментары