За кожным з нас сочаць таямнічыя людзі з Філіпінаў. Хто яны?



Яны могуць чытаць усе вашыя паведамленні і вырашаць, што вы ўбачыце ў інтэрнэце.

Як гэта адбываецца, глядзіце ў дакументальным фільме «Чысцільшчыкі» ў пятніцу, 11 студзеня, а 22:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

У стужцы паказаны цёмны бок інтэрнэт-індустрыі з «лічбавымі прыбіральшчыкамі» ў галоўнай ролі. Пяцёра прадстаўнікоў гэтай прафесіі распавядаюць, якую інфармацыю яны адсочваюць у Сеціве і на чыю замову яе выдаляюць. І як пад шырмаю змагання за правы людзей рэалізуюцца інтарэсы тых, хто мае ўладу і грошы.

Каментары