З трохмесячным дзіцём супраць савецкіх танкаў


Наталля Гарбанеўская (1936–2013), расейская паэтка, перакладчыца польскай паэзіі, праваабаронца, атрымала шырокую вядомасць найперш як дзяячка дысідэнцкага руху і ўдзельніца легендарнай дэманстрацыі супраць увядзення савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну, якая адбылася 25 жніўня 1968 г. на Краснай плошчы ў Маскве.

На гэтую акцыю, наступствы якой для пратэстоўцаў былі прадказальныя, Наталля пайшла са сваім трохмесячным дзіцём, у вазочку якога былі схаваныя ўлёткі. Пачуццё грамадзянскага доўгу пераважала ў гэты момант мацярынскі інстынкт. Гэты ўчынак разумеў мала хто са знаёмых, а для ўлады ён паслужыў падставаю, каб укінуць жанчыну ў жахлівую машыну савецкай карнай псіхіятрыі.

Успаміны выбітнай паэткі, сведчанні сяброў і ўдзельнікаў дэманстрацыі 1968 г., вершы і пераклады, гісторыя жыцця ў эміграцыі – у дакументальным фільме «Наталля Гарбанеўская: «Я не гераіня».

Глядзіце ў нядзелю, 23 верасня, а 17:40 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

Каментары