З кім хацела пасварыцца Святлана Алексіевіч?


https://www.youtube.com/watch?v=AUgy0dIfWcg

Як згадваюць нобэлеўскую лаўрэатку сябры маладосці? З кім яна жыла і вучылася, якімі сцежкамі хадзіла? Каб знайсці адказ на гэтыя пытанні, стваральнікі праграмы «Аўтаспынам па Беларусі» выправіліся пад Мазыр, на малую радзіму Святланы Алексіевіч.

У вёсцы Івашкевічы журналісты сустрэлі сяброў і аднакласнікаў пісьменніцы. Пабачылі месца, дзе стаяў дом сям’і Святланы, ды завіталі ў школу, дзе зрабілі літаратурны пакой, прысвечаны нобэлеўскай лаўрэатцы. Святлану згадваюць перадусім як вельмі разумную, амбітную, з характарам.

Яна казала мне: я не магу з табою гаварыць. Чаму? Бо ты з усiм згодная, а я хачу, каб мы паспорылі, развілі гэтую тэму,

апавядае пра сяброўку юнацтва Надзея Коржык.

Больш цікавых успамінаў пра нашую нобэлеўскую лаўрэатку ў праграме «Аўтаспынам па Беларусі». Глядзіце ў суботу а 20.40, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары