Як жывецца тым, хто ўцёк у Нямеччыну


Кадр з дакументальнага фільму Эрнана Зіна «Народжаныя ў Сірыі»

Вы задумваліся пра тое, каб з’ехаць у іншую краіну? Паглядзіце, як уладкаваліся ў Нямеччыне тыя, хто ўцёк ад вайны.

Вы даведаецеся, ці складана ў Нямеччыне атрымаць дакументы, сацыяльную дапамогу і вывучыць нямецкую мову. Хоць дакументальны фільм «Народжаныя ў Сірыі» і паказвае ўцёкі вачыма семярых дзяцей. І галоўнае ў ім, канешне ж, трагедыя, якую перажылі мігранты.

Глядзіце стужку рэжысёра Эрнана Зіна у пятніцу, 16 лістапада, а 22:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

Каментары