Як вярнуць Беларусі незалежнасць?


https://www.youtube.com/watch?v=XRfsgrKSoac

Ведаюць гэта людзі, якія ўжо аднойчы былі сведкамі такой падзеі. 25 жніўня праграма Вячаслава Ракіцкага «Сведкі» пакажа ўнікальнае інтэрвʼю з асобамі, што здабывалі для Беларусі незалежнасць.

25 гадоў таму героі праграмы былі не толькі сведкамі, але і ўдзельнікамі, і нават правадырамі гістарычных падзеяў. Алег Трусаў – дэпутат, чалец фракцыі БНФ, гісторык, і Станіслаў Шушкевіч – тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету. Яны ведаюць, як ствараецца гісторыя.

Мы гэтага моманту не ўпусцілі. Усе абʼядналіся – і левыя, правыя, камуністы і БНФаўцы, і зрабілі ўсё, што трэба, і гэта мудрасць нашай нацыі,

згадвае Алег Трусаў.

Спецыяльнае выданне аўтарскай праграмы «Сведкі» Вячаслава Ракіцкага, прысвечанае 25-годдзю незалежнасці Беларусі, глядзіце дакладна 25 жніўня a 21.25, а таксама онлайн на нашай старонцы. А працяг цыклу «Сведкі» на «Белсаце» ўжо ўвосень.

 

Каментары