Як святкуюць вяскоўцы Вялікдзень?


У Велікодны тыдзень «Белсат» падрыхтаваў праграмы і фільмы, звязаныя са святам светлага ўваскрашэння Хрыста – галоўнай падзеяй царкоўнага календара, найважнейшага хрысціянскага свята.

Чым жывуць людзі ў беларускай вёсцы напярэдадні Вялікадня? Як рыхтуюцца да свята? Вядоўца Віктар Шукеловіч з галавою трапіў у вір перадсвяточнай атмасферы, завіхаўся, як у талацэ, і развучваў велікодныя песні.

Вось толькі чаму Віктару давялося біць герояў сваёй праграмы? І ці за гэта яму нічога не будзе?

Глядзіце прэм’ернае выданне праграмы «Вяскоўцы» ў Вялікую сераду, 4 красавіка, а 18:35.

Праграму Віктара Шукеловіча можна паглядзець і онлайн.

Каментары