Як Гей, паплечнік Сталіна, кіраваў беларускай кампартыяй


Партыйны функцыянер, які пэўны час быў у найбліжэйшым атачэнні Сталіна, прыехаў з Масквы ў Менск у студзені 1930-га.

Тады ж Канстанцін Гей заняў пасаду першага сакратара ЦК кампартыі бальшавікоў Беларусі. Народным камісарам унутраных справаў у БССР у той час стаў Рыгор Рапапорт. Менавіта з іх ініцыятывы Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (рас. ОГПУ) сфабрыкавала справу Саюзу вызвалення Беларусі (СВБ). Яна была скіраваная супраць дзеячаў беларускай навукі ды культуры, якая стала часткай рэпрэсіяў у БССР 1929–1931 гадоў.

У справе СВБ арыштавалі болей за 100 выбітных беларускіх дзеячаў. Сярод іх былі тыя, хто да прыходу бальшавікоў адседзелі ў царскіх турмах. І яны былі шакаваныя хамствам і крыважэрнасцю камуністычных кіраўнікоў, якія раскручваў рэпрэсіі ў БССР.

Пад хвалю рэпрэсіяў трапіў і Янка Купала. Пасля начных допытаў ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Каму ён напісаў перадсмяротны ліст і што ў ім было? Глядзіце новае выданне праграмы «Даты праўды» (відэа вышэй).

Праграму «Даты праўды» глядзіце кожны чацвер а 19:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Каментары