У гэтай краіне выкраданне нявесты – не забава, а трагедыя на ўсё жыццё


«Я плакала ўсю дарогу. А калі прыехалі, страціла прытомнасць», – распавядае адна з дзясяткаў тысяч дзяўчат, жыццё якіх ператварылі ў жах.

Глядзіце фільм «Хапай і бяжы» ў пятніцу, 23 лістапада, а 22:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

Больш як палова кіргізскіх дзяўчат былі вымушаныя выйсці замуж пасля таго, як іх выкралі мужчыны. Па атрыманні незалежнасці ў 1991 г. у Кыргызстане адрадзілася даўняя традыцыя «ала качу», якую можна перакласці як «хапай і бяжы».

«Жанчына – як камень. Мусіць заставацца там, дзе яго кінулі», – такі падыход шмат якім мужчынам падаецца абсалютна нармальным.

«Я ніколі не думала, што мяне выкрадуць. Планавала скончыць універсітэт і выйсці замуж за свайго каханага», – дзеліцца сваёй гісторыяй іншая гераіня. Некаторым пасля жорсткіх выпрабаванняў удалося ўцячы, але бальшыня не наважваецца парушыць традыцыі ды баіцца канфлікту.

У савецкі час традыцыя «ала качу» была па-за законам і дасюль застаецца нелегальнай у адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Кыргызстану, але гэты закон рэдка ўжываецца для абароны жанчын.

«Хапай і бяжы», рэж. Расэр Карэлля (Roser Corella), 2016 г., Іспанія–Нямеччына

Каментары