Татуяванні замест грудзей. Нетыповыя прыклады дабрачыннасці


https://www.youtube.com/watch?v=Fcxu2QSE4xo

Як Валярыну Куставу набылі на аўкцыёне ў імя дабрачыннасці? А таксама вы даведаецеся, як працуе фудшэрынг.

Госцяю студыі будзе дырэктарка ў развіцці дабрачыннае платформы «Мае Сэнс» Настасся Касцюгова.

Мы хочам канвертаваць весялосць, задавальненне і радасць у дабро», – зазначае Настасся.

Яна распавядзе, як выставіць сябе ў якасці лоту на аўкцыёне сустрэчаў. Дарэчы, максімальны кошт сустрэчы можа сягаць вельмі высокіх сумаў. Колькі дакладна – даведаецеся ў праграме. У выніку аўтарка праграмы Валярына наважылася дапамагчы дзецям з аўтызмам і выставіла сябе на аўкцыёне.

Як палепшыць эмацыйны стан жанчын, якія зазналі анкалагічную хваробу? У праграме вы пазнаёміцеся з майстаркаю татуяванняў, якая бескаштоўна робіць цуды на грудзях кабет па анкалагічных хваробах.

Кожны аўторак а 19:00– прэм’ернае выданне «Прывату». Праграма паэткі Валярыны Куставай таксама дасяжная онлайн на нашай старонцы.

Каментары