Стваральнікі «Belsat Music Live» імкнуцца стаць бліжэй да сваіх гледачоў


У новым сезоне стваральнікі «Belsat Music Live» імкнуцца яшчэ болей здзіўляць і радаваць гледачоў. Таму чакайце прэм’ераў ды гітоў ад ужо знаных выканаўцаў і адкрыцця новых артыстаў, за якімі будучыня беларускага року, індзі, электронікі, джазу, фолку, рэпу, мэталу, фанку. Мы гатовыя задаволіць любы густ, бо паказваем беларускую музыку ўва ўсёй яе разнастайнасці.

Рыхтуецца таксама эксперымент. Неўзабаве будзе вынесенае на галасаванне гледачоў пытанне, каго з ранейшых гасцей яны хацелі б пабачыць у нашай праграме ізноў.

«Пазней мы плануем зняць праграму з пераможцам галасавання ў новым фармаце – у прысутнасці саміх гледачоў», – кажа Сяргей Будкін, стваральнік праграмы.

Распачынае восеньскі сезон адмысловая праграма«Belsat Music Live», складзеная з тых песень, якія дагэтуль яшчэ не былі паказаныя ў мінулых выданнях.

У першым выданні гледачоў чакаюць прэм’еры ад «Разбітага сэрца пацана», рэпера Какоры, праекту Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы, гіты ад «Bez.Not», «Iluzhan», «Zolki Band» і ансамблю «Песняры».

З 8 верасня, штосуботу, глядзіце прэм’ерныя выданні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» заўсёды а 21:15.

Глядзіце праграму на ўсіх прыладах онлайн ды пішыце нам у суполку ў «Facebook’у».

Каментары