Слуцкі збройны чын: параза ці перамога?


https://www.youtube.com/watch?v=KzM4nR2QZQ8

Часам параза можа быць не менш слаўная за перамогу. Сярод найважнейшых датаў у гісторыі нашае Бацькаўшчыны адное з цэнтральных месцаў нароўні з пераможнаю бітваю каля Воршы займае Слуцкі збройны чын.

Антыбальшавіцкае паўстанне на Случчыне ўспыхнула ў лістападзе 1920 года і доўжылася да канца снежня. Супраць значна большых і куды лепш абмундзіраваных атрадаў Чырвонай Арміі біліся ад 4 да 10 тысячаў мабілізаваных жыхароў Случчыны.

Традыцыйна ў лістападзе мы беларусы, згадваем важную падзею нашай гісторыі, Слуцкі збройны чын, і ў Дзень герояў успамінаем тых, хто пайшоў паміраць, каб жыла нашая Бацькаўшчына.

У аўторак а 18:55 Ніна Стужынская і Уладзімір Ляхоўскі абмяркуюць балючыя старонкі беларускае гісторыі ў прэм’ерным выданні тэледыскусіі «Два на два». Праграма таксама дасяжная онлайн на нашай старонцы.

Каментары