Сфабрыкаваная справа Эдуарда Пальчыса


https://www.youtube.com/watch?v=vJJnxXmoj00

Эдуард Пальчыс – блогер і заснавальнік сайту «1863х.com», вядомы таксама пад псеўданімам Джон Сільвер, у кастрычніку трапіў пад суд. Яго вінавацілі ў распаўсюдзе парнаграфіі ды распальванні міжнацыянальнае варожасці.

Грамадскія актывісты ды апазіцыйныя палітыкі ладзілі пад будынкам Менскага гарадскога суда, дзе ў закрытым рэжыме разглядалі справу Эдуарда, акцыі падтрымання. Напярэдадні суда беларускія праваабарончыя арганізацыі прынялі агульную заяву і прызналі блогера палітычным зняволеным, а міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» заклікала ўлады Беларусі неадкладна вызваліць Эдуарда Пальчыса.

28 кастрычніка стала вядома, што Менскі гарадскі суд абвесціў вырак у справе Джона Сільвера – 1 год і 9 месяцаў абмежавання волі. Праз тое, што Пальчыс правёў значны час гэтага тэрміну ў СІЗА, яму застаўся 1 месяц «хатняй хіміі» – пад падпіску аб нявыездзе. Таксама суд пастанавіў спагнаць на карысць дзяржавы з Эдуарда Пальчыса 286 рублёў і 89 капеек за працэсуальныя выдаткі.

Пасля вызвалення з-пад варты, наўпрост у зале суда, Пальчыс пажартаваў:

«Кожны, хто захоча пісаць для блогу, зможа гэта зрабіць, гэта будзе гэткі «народны сайт». І кожны, як і я, зможа «зарабіць» сабе «артыкул».

Рэпарцёры юрыдычнае праграмы «Маю права» спрабуюць разабрацца ў крымінальнай справе Джона Сільвера.

Таксама ў праграме глядзіце:

Тапанімічная блытаніна. Назвы гарадоў і мястэчак становяцца ахвярамі непісьменнасці чыноўнікаў.

Мінакі разважаюць пра дэсаветызацыю назваў вуліцаў.

Пасля ўмяшання журналістаў справы жыхаркі Малюшычаў пайшлі на лад.

Дзеці як закладнікі дзяржавы. Актывісты намагаюцца адмяніць дзейнасць дэкрэту, што дазваляе забіраць дзяцей у бацькоў.

Глядзіце ў сераду, а 19:05, прэм’ернае выданне «Маю права».

Праграма таксама дасяжная онлайн на нашай старонцы.

Каментары