«СЕКС! ТРУД! МАЙ!» Ад камуны ў гаспадарцы да камуны ў ложку.


Эмансіпацыя жанчынаў, легалізацыя палігаміі, нудызму, аперацыі па змене полу ды парнаграфіі – вось яны, галоўныя дасягненні рэформы камуністаў у сексуальнай сферы. Пра такія змены ні Еўропа, ні ЗША не маглі марыць яшчэ з паўстагоддзя, і нават цяпер не кожная краіна на Захадзе мае такі набор сексуальных вольнасцяў. Цяжка паверыць, але ўсё гэта было лёгкадасяжнае цягам ажно 10 гадоў у Беларусі.

Пачалося ўсё з камунаў, у якіх усё было агульнае. Вопратка, ежа і нават сексуальны партнёр. Некалькі дзясяткаў людзей жылі разам, дзялілі адзін дах і… ложак. Каханне сталася інструментам барацьбы з буржуазнаю культурай. Жанчына да рэвалюцыі не была свабодная ў выбары партнёра, таму бальшавікі зрабілі эмансіпацыю часткаю сваёй праграмы пераменаў.

Першая сексуальная рэвалюцыя мела і адваротны суворы бок. Квітнела прастытуцыя і нелегальныя бардэлі. Толькі ў Менску ў 1927 годзе міліцыя накрыла 446 бардэляў. Венералагічныя лякарні былі перапоўненыя, колькасць спаронаў зашкальвала. Чым яшчэ была адметная і як скончылася сексуальная рэвалюцыя ў БССР глядзіце ў працягу цыклу фільмаў «Даты праўды» ў чацвер, 13 верасня, а 19:10.

Каментары