Пенсія – 150, квартплата – 100. Як выжываюць жыхары інтэрнатаў?


Ад лютага жыхары інтэрнатаў па ўсёй краіне атрымліваюць рахункі за пражыванне, роўныя іх даходам. Як вырашаць праблему – глядзіце «Людскія справы» з Алесем Залеўскім.

Наталля Камінская жыве ў інтэрнаце ў Вілейцы каля 30 гадоў. Жанчына мае пенсію па інваліднасці ў памеры 150 рублёў. І баіцца, што хутка апынецца на вуліцы, бо з увядзеннем новага закону – «унасіць плату за карыстанне жылым памяшканнем» – вымушаная плаціць 100 рублёў за пакойчык. У такіх умовах грошаў на лекі і ежу літаральна не хапае.

Магілеўчанка Аксана Барлюгова таксама жыве ў інтэрнаце. Разам з прадстаўнікамі 12 іншых магілёўскіх інтэрнатаў жанчына прасоўвае ў горадзе ініцыятыву па змяншэнню платы за інтэрнацкае жытло. Актывісты сабралі больш за тысячу подпісаў пад зваротам у абласныя дзяржаўныя арганізацыі. Таксама жыхары інтэрнатаў накіравалі ліст і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Што рабіць, калі суадносіны якасці жылога памяшкання і кошту яго арэнды несуразмерныя і не ўлічваюць сацыяльнага становішча жыльцоў? Адказ на гэтае пытанне Алесю Залеўскаму ў студыі «Людскіх справаў» дапамагае знайсці юрыстка Тамара Сяргей:

«Трэба прыязджаць не па адным, а каб стаялі сотні ля адміністрацыі прэзідэнта і патрабавалі, каб чыноўнікі адмянілі гэтыя кабінетныя інструкцыі».

«Людскія справы»: для нас няма чужых праблемаў: прэм’ернае выданне глядзіце 24 траўня а 18:55.

Каментары