Палякам аддавалі Менск. Але яны не ўзялі


На застаўцы – кадр з праграмы «Даты праўды», прысвечанай падпісанню Рыжскай мірнай дамовы

Чаму палякі не захацелі далучыць большую частку Беларусі?

У 1921-м, падчас падпісання Рыжскай мірнай дамовы паміж адноўленай Польшчай і Савецкай Расеяй, у іх была такая магчымасць. Прадстаўнікоў беларускага народу да перамоваў не дапусцілі. У выніку ў склад Польшчы ўвайшла Заходняя Беларусь з насельніцтвам 4,6 млн чалавек, але без Менску.

«Пры адпаведным вядзенні перамоваў Саветы былі гатовыя аддаць польскаму боку яшчэ большую частку Беларусі. Не забывайма, што гэта польская дэлегацыя не надта хацела Менск. Баяліся Беларусі. Баяліся, што вялікі горад, асяродак інтэлігенцыі, палітычны цэнтр можа адыграць ролю рассадніка беларускай культуры», – распавядае Войцех Слешыньскі, доктар гісторыі ды прарэктар універсітэту ў польскім Беластоку ў студыі праграмы «Intermarium».

Чытайце таксама >>> Гэты дзень змяніў лёс Беларусі. Што вы пра гэта ведаеце? Паводле гісторыка, польскія нацыянал-дэмакраты рабілі стаўку на Вільню, якая мела стаць рассаднікам польскай культуры на ўсе паўночна-ўсходнія землі Другой Рэчы Паспалітай. Але гэты горад ужо не адыграў той ролі, якую меў у ХІХ ст. Заходняя Беларусь прабыла ў складзе Польшчы да 17 верасня 1939 года, калі на яе тэрыторыю ўвайшла Чырвоная армія.

У выніку землі далучылі да БССР. Але. Трапіць з адной часткі рэспублікі ў другую было немагчыма. Чаму?

Глядзіце праграму «Intermarium» цалкам:

Каментары