Ніжэй за метр


Ці ведалі вы, што самы высокі чалавек у гісторыі, – гэта беларус? Фёдар Махноў нарадзіўся 6 чэрвеня (18 чэрвеня паводле грыгарыянскага календара) 1878 г. у вёсцы Касцюкі (цяпер Лятчанскі сельсавет, Віцебскі раён). Чалавек надзвычайнага росту і фізічнай сілы, «беларускі волат», меў рост 285 см, вагу 182 кг, а даўжыню ступака – 51 см.

А хто самыя высокія і самыя нізкія беларусы сёння?

Вадзім Заянчкоўскі мае рост 216 см, а Анжэла Яшкевіч – усяго 96 см. Самая нізкая сямейная пара жыве ў Івацэвічах.

Мой рост ніжэй за метр. Пра надзвычайныя лёсы самых высокіх і самых нізкіх беларусаў – у студыі ток-шоу Глеба Лабадзенкі «Кожны з нас». Глядзіце ў пятніцу, 4 траўня, а 18:35.

Каментары