Наёўмі Ўотс размаўляе з каханым па-беларуску


«Белсат» перакладае для вас сотні фільмаў на беларускую мову. У нядзелю, 10 лютага, а 21:30 глядзіце стужку «Размаляваны вэлюм».

Кіно на тэлеканале «Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

А вось пра што распавядае меладрама «Размаляваны вэлюм». Легкадумная дзяўчына Кіці выходзіць замуж, толькі каб падалей уцячы ад маці. Разам з мужам, доктарам – бактэрыёлагам, яны едуць у Шанхай. Там Кіці заводзіць раман з брытанскім дыпламатам. Даведаўшыся пра гэта, ейны муж выклікаецца ехаць валанцёрам у самы цэнтр эпідэміі халеры. Каб пазбегнуць гучнага разжэнства, Кіці даводзіцца ехаць разам з ім. Рыхтуючыся да ўласнае смерці, яна і не здагадваецца, якія адкрыцці чакаюць яе на новым месцы.

Рэж. Джон Керан (John Curran), 2006 г., ЗША

У галоўных ролях: Наёўмі Ўотс (Naomi Watts), Эдўард Нортан (Edward Norton), Ліеў Шрайбэр (Liev Schreiber), Тоўбі Джоўнз (Toby Jones), Даена Рыґ (Diana Rigg).

Каментары