Наўпроставы эфір з акцыі Навальнага


Стваральнік расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны анансаваў усерасейскую акцыю пратэсту «Пуцін нам не цар», якая пройдзе 5 траўня, напярэдадні інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна.

«Мы патрабуем барацьбы з карупцыяй! Мы патрабуем барацьбы з беднасцю і няроўнасцю! Мы патрабуем вярнуць выбары! Мы патрабуем свабодных СМІ! Мы патрабуем вызваліць палітзняволеных! Мы патрабуем свабодны інтэрнэт! Мы патрабуем ліквідаваць «Раскамнагляд»! Мы патрабуем права на мітынгі!»

З гэтай нагоды «Белсат» запрашае на адмысловае выданне праграмы «Вот так». У наўпроставым эфіры нашыя карэспандэнты ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе будуць паказваць і распавядаць, што адбываецца на вуліцах гэтых гарадоў. Таксама плануюцца ўключэнні з іншых рэгіёнаў Расеі. Вядоўца Маша Макарава разам з экспертамі ў студыі будзе аператыўна каментаваць хаду акцыі ды яе вынікі.

Запрашаем на адмысловае выданне «Вот так» у суботу 5-га траўня а 13:30

Каментары