Наркотыкі, рэгі ды турма. Як жывецца беларускім музыкам?


У праграме «Belsat Music Live» рэгі-гурт «Bez.Not», які піша цудоўную музыку.

Лідэр гурта – Яўген Сысоеў. Два гады ён правёў у турме за наркотыкі, а цяпер вярнуўшыся з няволі ды працягвае ствараць.

Чаму за ўвесь час у турме Яўген не напісаў ніводнай песні? І што думае пра свайго калегу Кліма Малажавага з гурта «Botanic Project», які атрымаў 9 гадоў турмы за наркотыкі.

«Я зразумеў, што не меў рацыі ў пэўных межах. Не вельмі хочацца адтуль [з турмы – заўв. рэд.] выносіць нешта карыснае», – кажа Яўген Сысоеў.

У праграме прагучаць песні «Бьёт бит», «Солнце садится», «Нерусский» ды іншыя. Запрашаем на «Belsat Music Live» ў найбліжэйшую суботу, 19 траўня, а 21:15. Праграму можна глядзець таксама онлайн, а пасля прэм’еры і на старонцы «Belsat.eu».

Каментары