«Мурка» па-беларуску ад гуру аўтарскай песні


У студыі «Belsat Music Live» Алесь Камоцкі, пачынальнік беларускай бардаўскай песні.

Ён першы ў Беларусі звяртаецца да жанру боса-новы і аднаўляе гарадскі раманс. Да таго ж ён аўтар сапраўдных гітоў для іншых выканаўцаў. Камоцкі святкуе сёлета 60гадовы юбілей.

Пачынальнік беларускага гарадскога рамансу прыгадае сваю панкрокавую маладосць і распавядзе, што перашкодзіла знаёмству з Уладзімірам Караткевічам:

«Гэтак атрымалася, што я быў добра знаёмы з бутэлечкай тады, і я ўсё неяк збіраўся паказаць свае песні, i ніяк не сабраўся, а пасля кусаў локці, што не зрабіў гэтага».

У жывым сэце прагучаць песні Алеся Камоцкага ды ягоныя інтэрпрэтацыі класікі шансону і джазу ў выкананні запрошаных вакалістаў. Музыкі выканаюць пабеларуску «Мурку» і беларускі варыянт «Summertime» Джорджа Гершвіна ў «Belsat Music Live» у суботу, а 21:15. Праграма будзе даступная праз тэлепрымачы, а таксама онлайн.

Каментары