Мікрамовы палескіх вёсак


Палессе – асаблівае месца на зямлі. Кожная вёска тут мае сваю гаворку – гэтак званую мікрамову. Людзі пакаленнямі жылі на гэтых землях і нікуды не выязджалі. У гэтай маленькай, закрытай прасторы і ўтвараліся своеасаблівыя гаворкі.

Для Фёдара Клімчука (нар. 27 лютага 1935 г.), беларускага мовазнаўца, вывучэнне палескіх гаворак сталася справаю жыцця. Аўтар звыш 200 працаў у галіне дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, лексікаграфіі, славістыкі, фальклору галоўнаю сваёй справай лічыць пераклад Святога Евангелля на мову роднай вёскі Сіманавічы, што пад Драгічынам.

Штуршком да гэтага сталася перакананне, што менавіта гаворкі – мікрамовы – сілкуюць вялікія мовы, і што калі памруць гаворкі, мова стане мёртвай.

«Літаратурная мова – яна ўжо не знікне. Гаворкі знікаюць – гэта ясна. Яны разбураюцца. Мэта – каб яны захаваліся. Так як, напрыклад, шумерская ці хацкая мовы, якія захаваліся ў запісу. Гаворка знікае, але яна захаваецца ў гэтым.»

Прэм’еру рэпартажу «Перакладчык» з цыклу «Без рэтушы» глядзіце ў чацвер, 31 траўня, а 18:25.

Каментары