Магілёўскі дэмакратычны супраціў


https://www.youtube.com/watch?v=SeHjwbSVgBs

У 1990 годзе ў Магілёве на мітынгі, зладжаныя апазіцыяй, выходзілі да 10 тысячаў чалавек. Масавыя выступы арганізоўвалі актывісты мясцовае суполкі Беларускага народнага фронту.Гэта не былі стыхійныя пратэсты: акцыі старанна планаваліся і арганізоўваліся апазіцыяй у Доме саветаў.

Пасля мясцовых выбараў 1990 годзе мэрам гораду стаў дэмакрат Сяргей Габрусёў, які і даў мясцовай арганізацыі БНФ памяшканне ў Доме саветаў. А БНФ пацясніўся і прытуліў аднадумцаў з іншых партыяў, рухаў, суполак. Тамсама выдавалі дэмакратычную, першую незалежную на Магілёўшчыне газету «Ратуша».

У 1995–2006 гадах у Магілёве існавала і грамадскае аб’яднанне «Кола сяброў» – група аднадумцаў, апантаных ідэяй стварыць у сваім асяроддзі ды грамадстве свабодную супольнасць…

Сведкі – Віталь Васількоў, Валадар Цурпанаў, Алесь Асіпцоў, Міхась Булавацкі.

Не прапусціце чарговага выдання праграмы «Сведкі» Вячаслава Ракіцкага, у пятніцу а 19:15 на «Белсаце» і онлайн на нашай старонцы.

Каментары