Мабільная рэвалюцыя: як тэлефон стаўся «швейцарскім сцізорыкам»?


Гісторыя метамарфозы тэлефоннай сувязі за пяць дзесяцігоддзяў. Як змяніўся свет дзякуючы электроннай тэлефаніі ў лепшы бок ды якія пагрозы прынесла нам мабільная эра? Усё гэта ў дакументальнай стужцы «Мабільная рэвалюцыя».

Пачалося ўсё ў 1973 годзе, калі адбылося першае тэлефанаванне праз мабільны тэлефон. Гэтая агромністая прылада нагадвала чаравік, таму яе так і празвалі: чаравікафон. Мабільную сувязь чакала яшчэ доўгая гісторыя эвалюцыі, якая працягваецца і сёння.

У фільме мы даведаемся пра тое, чаму жыхарам Грын-Бэнк са штату Заходняя Вірджынія забаронена карыстацца мабільнаю сувяззю і ці не шкадуюць яны з гэтае нагоды? А таксама выправімся ў месца, дзе праходзяць тэрапію асобы, якія хварэюць на залежнасць ад карыстання мабільным тэлефонам.

Якія яшчэ пагрозы нясуць нам мабільныя тэхналогіі? Запрашаем на фільм Маньнуса Шэстрэма «Мабільная рэвалюцыя» у найбліжэйшую нядзелю а 19:15.

Каментары