Лыжкай ламалі зубы, каб дастаць карту памяці


Ці маюць блогеры і влогеры патэнцыял для сістэмных зменаў грамадства? Якую ролю адыгрываюць у сучаснай медыяпрасторы Беларусі?

Сацыяльная заангажаванасць Дзяніса Марука – аднаго з герояў сюжэту, аўтара youtube-блогу «Реальный взгляд» – пачалася з зацікаўленасці архітэктурнымі помнікамі Берасцейшчыны і спробы арганізаваць аднадумцаў, каб ратаваць іх ад канчатковага разбурэння. На старонцы realbrest.by яны пачалі збіраць заангажаваных людзей. Калі ўзімку 2017 года ў Берасці адбыліся пратэсты недармаедаў, Дзяніс здымаў і выкладваў відэа на сваім канале. Пасля гэтага ўлады пачалі яго пераследаваць. Падчас аднаго з затрыманняў ён схаваў карту SD з запісаным відэа ў роце.

«Мяне пачалі збіваць, закрылі рот, нос. І дадумаліся да таго, каб узяць сталовую лыжку і пачаць ламаць мне зубы, каб яе застаць».

Госці ў студыі «Людскіх справаў»Павел Спірын, аўтар папулярнага ў сацыяльных сетках фільму «Айчым», у якім аналізуе прычыны і наступствы існавання сённяшняй дзяржаўнай сістэмы, а таксама медыяпісьменнік Севярын Квяткоўскі.

Блогеры: люстэрка грамадства ці рухавік сістэмных зменаў? Глядзіце прэм’ернае выданне аўтарскай праграмы Алеся Залеўскага «Людскія справы» у чацвер, 3 траўня, а 18:55.

Каментары