«Кожны з нас» – новае вострасацыяльнае ток-шоу


https://www.youtube.com/watch?v=K9nZeK3x-nM&t=2s

У аб’ектыве – самыя гучныя справы, якія датычаць кожнага беларуса. У студыі праграмы ўлады сустракаюцца і размаўляюць з прадстаўнікамі грамадства. «Кожны з нас» – гэта найлепшая прэм’ера года.

Вядоўца праграмы – Глеб Лабадзенка, вядомы гледачам «Белсату» з курсаў беларускае мовы «Мова нанова». Новая праграма ахоплівае кола праблемаў, якія могуць закрануць любога жыхара нашай краіны. Гэта і наступствы наркатызацыі, і праблемы ў сістэме адукацыі, і прагалы ў заканадаўстве, але і станоўчыя прыклады, якіх хапае вакол нас. А ў якасці экспертаў выступаюць кампетэнтныя асобы розных поглядаў. Гэта дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, удзельнікі грамадскіх ініцыятываў, прадстаўнікі буйных рэлігійных канфесіяў, папулярныя беларускія артысты.

Першае выданне ток-шоу прысвечанае праблеме самагубстваў сярод моладзі. Галоўны герой – бацька Улада Казакевіча, хлопца з бензапілой, які ўчыніў разню ў гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа». Забойцу прызналі псіхічна здаровым і асудзілі.

Хіба можа здаровы чалавек учыніць гэткае?» – задае студыі пытанне Валянцін Казакевіч і робіць сенсацыйнае прызнанне.

https://www.youtube.com/watch?v=MzBdBHrtgI8

Таксама вы пачуеце прызнанні ахвяры, якая перажыла замах. Што яна распавяла на камеру? Што яшчэ расказаў бацька забойцы?

Запрашаем на першае, прэм’ернае выданне ток-шоу «Кожны з нас» у суботу, а 21:15. Праграма даступная па тэлевізары, а таксама онлайн.

Каментары