Кіраўніцтва зацвердзіла афіцыйную палітыку беларусізацыі


У ліпені 1924 года кампартыяй Беларусі была зацверджаная палітыка беларусізацыі. Асноўнай мэтай такога кроку было ўмацаванне тут уплыву савецкай улады і запэўненне сабе падтрымкі мясцовага насельніцтва.

Кірункамі беларусізацыі былі: перавод справаводства на беларускую мову, перавод адукацыйных установаў на беларускую мову, абавязковае ўвядзенне прадмету «беларусазнаўства» ў навучальныя праграмы, вылучэнне на кіроўныя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў (палітыка «каранізацыі»). Пры гэтым не абмяжоўвалі магчымасцяў для развіцця культуры іншых нацыяў БССР – паводле Канстытуцыі 1927 года дзяржаўнымі былі чатыры мовы: беларуская, расейская, польская ды ідыш з перавагаю мовы тытульнай нацыі – беларускай.

У выніку праведзенай палітыкі ў Беларусь вярнуліся культурныя дзеячы з эміграцыі (В. Ластоўскі, А. Цвікевіч, І. Краскоўскі, іншыя). Адчыніліся беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы. Росквіт атрымала беларуская літаратура. У Менску пачаў дзейнасць беларускі тэатр. Узнікла беларускае кіно, і быў зняты першы беларускамоўны мастацкі фільм.

Аднак гэты надзвычай плённы для беларускай нацыі перыяд не пратрываў доўга. Ужо ў 1929 годзе нацыянал-дэмакратызм быў абвешчаны контррэвалюцыйнай з’явай, што стала пачаткам рэпрэсіяў супраць беларускай інтэлігенцыі.

Праграму Вячаслава Ракіцкага «Даты праўды» глядзіце ў чацвер 20 верасня а 19:10.

Каментары