Каўказская палонніца ў краіне двайніка Лукашэнкі


https://www.youtube.com/watch?v=jIkWfpHcZqk

Новы фільм зроблены адмыслова на замову тэлеканалу «Белсат» пра журналістку і пісьменніцу з Масквы, кандыдатку на дэпутацтва ў Дзяржаўную Думу Расеі – Юлію Юзік. Журналістка едзе на Каўказ у мусульманскі Дагестан, кідае выклік мясцовым уладам і традыцыям.

Юлія Юзік – нарадзілася ў Данецку Растоўскай вобласці ў 1981 годзе. У лістападзе 2003-га выдавецтва «Ультра.Культура» выпусціла ейную кнігу «Нявесты Алаха», якая перавыдадзеная ў дзевяці замежных краінах. Менавіта за гэтую кнігу прапагандысцкія расейскія медыі прылічылі Юлію да памагатых радыкальнага тэрарызму. У 2016 годзе стала вядома, што праект «Адкрытыя выбары» Міхаіла Хадаркоўскага падтрымае журналістку на выбарах у Дзяржаўную Думу. Таксама Юлія займаецца грамадскімі праектамі на Каўказе. Прыхільніца моцнай прававой дзяржавы.

Я іду на выбары, бо хачу браць удзел у тых пераменах, якія хутка пачнуцца ў Расеі. Мне хочацца быць адною з тых, хто прынясе на Каўказ рэформы ды росквіт, – кажа Юлія.

Вось, што адказаў журналіст Юрась Высоцкі на пытанне, чаму менавіта Юлію Юзік абралі гераіняю фільму:

Мне было вельмі цікава паназіраць за гэтаю жанчынай, якая вырашыла трапіць у Дзярждуму ад Дагестану, дзе «Единая Россия» традыцыйна набірае 200 % галасоў. Хацелася зразумець, хто яна: палітычнае гарматнае мяса, Астап Бэндэр у спадніцы, рамантык, а, можа, яна разлічвала на міласціну Пуціна і выгадную вонкавапалітычную кан’юнктуру.

Ці мае Юлія шанец на перамогу?

Адказ у пятніцу, а 22:20, у прэм’еры дакументальнае стужкі «Юля здабывае Дагестан». Таксама фільм можна будзе паглядзець онлайн на нашай старонцы.[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Каментары