Канадзец знішчае беларускі лес


https://www.youtube.com/watch?v=4HdXw6wyaoQ

Прыехаў да нас з Паўночнай Амерыкі. Паводзіцца даволі агрэсіўна. Барацьбу з ім ужо пачалі леснікі ў Белавежскай пушчы. Спазнай ворага і ты і даведайся, як з ім змагацца.

Гаворка ідзе пра канадскі дуб – дрэва, якое можна сустрэць у Беларусі. У яго вострыя лісты, якія перагніваюць вельмі павольна. У выніку падсцілка ў лесе не дазваляе расці іншым раслінам. Таму гэты дуб увайшоў у спіс інвазійных відаў ды ў Чорную кнігу раслінаў.

Тэму экзатычных дрэваў у Беларусі раскрывае вядоўца праграмы «Аўтаспынам па Беларусі» Аўгіння Манцэвіч. У новым выданні вы даведаецеся, дзе ў Беларусі ёсць плантацыя коркавага дрэва, колькі відаў экзатычных раслінаў расце ў нашай краіне ды навошта іх садзіць?

Больш пра дубы і не толькі глядзіце ў суботу а 20:40 у вакацыйным праекце «Белсату» «Аўтаспынам па Беларусі», а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары