Хто такія гома савецікусы? Тлумачым на зайцах


Пасля прагляду гэтага фільма, вы кожнаму зможаце патлумачыць, у чым сэнс гэтага феномену. А можа, вы пазнаеце сябе ці знаёмых?

У пятніцу, 9 лістапада, а 22:05 глядзіце фільм «Трус па-берлінску» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы. Фільм намінаваны на прэмію «Оскар».

Як мы ведаем з урокаў гісторыі, Берлін быў падзелены падвойным мурам на дзве зоны: заходнюю ды ўсходнюю, якую кантраляваў СССР. Па адным баку жылі свабодныя грамадзяне, па другім – немцы, з якіх рабілі савецкіх людзей. А паміж двума часткамі мура апынуліся… трусы.

Жывёлінкі прайшлі ўздоўж усяго мура, шукаючы выйсця з пасткі, але гэтак і не знайшлі… Праз 28 год мур паў, нечакана для ўсіх. Як адрэагавалі на гэта трусы? Аўтар стужкі параўноўвае з імі людзей, якія доўгі час жылі ў таталітарным грамадстве.

«Трус па-берлінску» быў адным з пяці намінантаў на прэмію «Оскар» у 2010 годзе ў катэгорыі найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм (ад Польшчы).

Каментары