Хатні гвалт – нашая нацыянальная традыцыя


https://www.youtube.com/watch?v=nLsnH05mdBE

Хатні гвалт можа быць гвалтам над дзецьмі, жанчынай, і яго можа чыніць нават жонка свайму сужэнцу.

Пра такую няпростую рэч, як хатні гвалт, гаворым у наступным выданні «Людскіх справаў».

Амаль 80 % жанчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў зазнаюць псіхалагічны гвалт у сямʼі. Кожная чацвёртая – фізічны. Збіванне і змушэнне да палавой сувязі перажываюць больш за 5 % мужчынаў. І гэта не толькі лічбы – за імі стаяць рэальныя жыцці ды лёсы людзей і сем’яў.

Гэтым звесткам ужо амаль пяць гадоў, і нягледзячы на даволі прагрэсіўнае беларускае заканадаўства ў сферы прафілактыкі хатняга гвалту, яны дагэтуль актуальныя. Чаму так?

Ірына Саламаціна, даследчыца гендарнай палітыкі, лічыць, што

«праблема нашага грамадства ў тым, што калі адзін б’е другога на кухні – не важна, мужчына ці жанчына здзяйсняе насілле, – гэта ў нашым грамадстве сацыяльна прымальна».

Госці студыі – Алег Бакулін, грамадскі актывіст з арганізацыі «Абарона правоў бацькаў і дзяцей», і Ірына Саламаціна распавядуць, што рабіць і куды звяртацца, калі вы зрабіліся ахвярай хатняга гвалту.

Глядзіце ў чацвер, а 19-й гадзіне, прэм’ернае выданне аўтарскай праграмы Алеся Залеўскага «Людскія справы: Хатні гвалт». Праграму таксама можна пабачыць на нашай старонцы онлайн.

Каментары