«Гэта не халодная вайна, але…»: Фінляндыя бароніцца ад Расеі


Анексія Крыму і падзеі ў паўднёва-ўсходняй Украіне выклікалі трывогу ў жыхароў іншых памежных з Расеяй краінаў.

Фінляндыя, якая мае найдаўжэйшую з усіх краінаў заходняга свету мяжу з Расеяй, дбае пра сваю бяспеку, ствараючы разам з Еўразвязам і NATO Цэнтр супрацьдзеяння гібрыдным пагрозам. Ягоная мэта – сярод іншага супрацьстаяць агрэсіўным дзеянням у інфармацыйнай прасторы.

«Гэта не халодная вайна, але мы ў складанай сітуацыі, бо мы ўбачылі, што дачынення з Расеяй значна пагоршыліся», – гаворыць адзін з герояў дакументальнага фільму «Разбурэнне наратыву» (рэж. Ляўрэнс Хрунэвэлд (Laurens Groeneveld), Майка Вілляруб’я (Mayca Villarrubia), 2018 г., Фінляндыя).

Глядзіце ў пятніцу, 26 кастрычніка, а 22:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

Каментары