Фільм, якога баіцца Расея


https://www.youtube.com/watch?v=UBl2Mas-LPQ

Роўна 8 гадоў таму Расея напала на Грузію. Зрабіла гэта дзеля абароны Паўднёвай Асеціі – пераконвалі свет расейскія дзяржаўныя медыі. Пара журналістаў – Вольга Конская ды Андрэй Някрасаў – вырашылі паехаць на гэтую вайну і паказаць праўду. Знялі фільм «Урокі расейскай».

Вайна, якая доўжылася ўсяго 5 дзён, паспела зруйнаваць увесь край. Падзеі жніўня 2008-га пакінулі тысячы вымушаных перасяленцаў, а з твару зямлі зніклі цэлыя вёскі. Неабыякавыя журналісты здымалі свой фільм наўпрост на ліні фронту. Стужка паказвае не толькі збройныя дзеянні, але дэмаскуе расейскую прапаганду і яе хлусню.

Дакументальную стужку «Урокі расейскай» паказалі шмат на якіх сусветных кінафестывалях. Яна трапіла ў эфір тэлеканалаў ува ўсім свеце. Аднак расейскія гледачы не дачакаліся эмісіі. Фільм знайшоўся ў чорным спісе і стаў забаронены ў Расеі.

Дакументальны фільм «Урокі расейскай» можаце паглядзець на «Белсаце» ўжо ў нядзелю а 19 гадзіне або онлайн на нашай старонцы. Не прапусціце!

Каментары