Дзяржаўны допінг у найвялікшай краіне свету


https://www.youtube.com/watch?v=ZGgPVCQYABg

Расследаванне нямецкіх журналістаў выклікала розгалас, у выніку якога зборную Расеі па лёгкай атлетыцы не дапусцілі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 года. Дакументальную стужку «Допінг: цалкам сакрэтна. Выкрыццё Расеі» пакажуць на «Белсаце».

Першы дакументальны фільм пра допінг у расейскім спорце, зняты для нямецкай тэлерадыёкампаніі ARD, выклікаў адзін з найбольшых скандалаў у свеце спорту. Расея спрабавала бараніцца змоваю Захаду. Спартоўцы, якія наважыліся сведчыць пра ўжыванне допінгу, былі вымушаныя з’ехаць з краіны, баючыся за сваё жыццё.

Для Расеі, найхутчэй, я буду цяпер ворагам нумар адзін,

– распавядае бягуння Юлія Сцяпанава, інфарматарка Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, цяпер у эміграцыі.

Другая частка фільму паказвае новыя сведчанні таго, што ўжыванне допінгу ў расейскім спорце мае сістэмны характар. Даказвае, што за ўжыванне допінгу адказныя не толькі гандляры ды трэнеры, але і чыноўнікі высокага ўзроўню.

Дакументальная стужка «Допінг: цалкам сакрэтна. Выкрыццё Расеі» – ужо ў нядзелю а 20:10 на «Белсаце», а таксама онлайн на нашай старонцы.

 

Каментары