Чатыры трупы ў лёху. Арыштавалі ёркшыраўскага маньяка


Паліцыя гораду Іствэйл, Паўночны Ёркшыр, Англія (Eastvale, North Yorkshire) раскрыла месца жахлівых забойстваў, ахвярамі якіх сталіся чатыры маладыя кабеты, жыхаркі Іствэйлу. Усіх чатырох – шукала паліцыя. Целы па-зверску закатаваных дзяўчат знайшлі ў лёху дому, дзе жылі Маркус Пэйн з жонкай. Суседка, пачуўшы ўначы крыкі ды гукі бойкі, выклікала паліцыю, якая знайшла на месцы непрытомную і параненую Люсі Пэйн. Маркус Пэйн забарыкадаваўся ў сутарэнні, а калі паліцыянтам удалося выламаць дзверы, напаў на іх з мачэтэ, забіўшы аднога на месцы. У выніку аперацыі затрымання падазраваны Пэйн увайшоў у кому. Дагэтуль не ўдалося высветліць, дзе пятая прапалая кабета – Ліен Рэй. Сувязь яе знікнення са справаю чатырох забітых дзяўчат цяпер расследуецца паліцыяй.

Дэтэктывы Бі-Бі-Сі – гэта марка сама ў сабе. Англічане ведаюць, як стварыць рэалістычны малюнак паўсядзённай дзейнасці паліцыянтаў без бясконцай страляніны і пагоняў, дзе галоўныя героі хутчэй звычайныя і «крыху нудныя» – поўная супрацьлегласць мача, якія ганяюць на шыкоўных аўтамабілях і носяць дарагія брэнды. Разам з тым, глядач заўсёды можа разлічваць на заманлівую інтрыгу і сюжэт, які зацягвае з галавою.

«Белсат» працягвае паказваць найлепшую прадукцыю брытанскай кампаніі Бі-Бі-Сі.

Кожную сераду на вашых экранах – дэтыктыўна-крымінальны серыял «Інспектар Бэнкс» («DCI Banks»), зняты на падставе апавяданняў Пітэра Робінсана. Фільм меў вялікі поспех сярод брытанскай аўдыторыі, прывабліваючы па 5–6 мільёнаў гледачоў.

Глядзіце прэм’ерныя серыі «Інспектара Бэнкса» кожную сераду а 21:45.

Каментары