Чаму сённяшняя моладзь хоча жыць у СССР?


Чаму сённяшняя моладзь хоча жыць у СССР?

Шакавальны фільм пра сучасных расейцаў.Дакументальную стужку «Зроблена ў СССР» глядзіце ў пятніцу, 5 кастрычніка, а 22:05 на тэлеканале «Белсат».

Publiée par «Белсат» sur Jeudi 4 octobre 2018

Шакавальны фільм пра сучасных расейцаў. Польская журналістка Барбара Владарчык выправілася ў Расею, каб даведацца, хто і чаму тужыць па СССР.

Песня «Зроблены ў СССР» Алега Газманава паўтараецца, нібы мантра, на працягу фільму. Журналістка пабывала ў гасцях у спевака, песня якога зрабілася гімнам тых, хто настальгуе па газіроўцы з аўтамата і пустых крамных паліцах. Аднак тое, што думае Газманаў пра сучаснасць і ці хацеў бы ён вярнуцца ў савецкі час, будзе сапраўдным адкрыццём. Але наймацнейшае ўражанне пакідае моладзь, якая ўжо праз дзесяць гадоў пачне ўдзельнічаць у кіраванні краінай, а яе погляды на Савецкі Саюз склаліся пад уплывам міфаў і сумнеўных звестак.

Не бракуе ў фільме і больш цвярозых думак сацыёлагаў, гісторыкаў ды грамадзянаў – і яны дораць надзею. Аднак у Расеі цела правадыра камунізму дагэтуль застаецца пад браніраваным шклом, а большасць грамадзянаў шкадуе пра развал імперыі.

Дакументальную стужку «Зроблена ў СССР» глядзіце ў пятніцу, 5 кастрычніка, а 22:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

Каментары