Чаму беларускія жанчыны працуюць у мужчынскіх прафесіях?


https://www.youtube.com/watch?v=QrO2S_27-ZY

Ёсць жанчыны, якія звязваюць свае жыццё з кіраваннем аўтам ды ідуць у нібыта мужчынскія прафесіі. Пры гэтым яны здзяйсняюць істотныя павароты і ў асабістым жыцці – паспяхова кіруюць ува ўсіх сэнсах.

Валярына Кустава, якая яшчэ толькі збіраецца атрымаць сваю запаветную «скарыначку» (пасведчанне кіроўцы), запрасіла ў студыю «Прывату» інструктарку экстрэмальнага кіравання – Марыю Вашкевіч, якая патлумачыла, як правільна кіраваць аўтамабілем і асабістым жыццём.

На пытанне Валярыны, хто хутчэй вучыцца кіраванню аўтам, мужчыны ці дзяўчаты, Марыя адказала:

«Вядома, мужчыны, але гэта не залежыць ад полу, важна, наколькі раней чалавек пачаў развіваць сваю маторыку».

А ці здольныя вы развівацца і рабіць крутыя павароты ў сваім жыцці?

Глядзіце ў сераду, а 21:45, «Прыват» з Валярынаю Куставай – «Яны руляць!».

Праграма таксама дасяжная онлайн на нашай старонцы.

Каментары