Чачэнцы на Берасцейшчыне


https://www.youtube.com/watch?v=L4xW7nemex0

Толькі за апошнія некалькі гадоў сотні тысяч чачэнцаў пакінулі Расею ў пошуках статусаў уцекачоў у Еўразвязе – праз Беларусь прарываюцца дзясяткі тысячаў.

У Берасці на гэты момант – тысяча чачэнскіх уцекачоў, пры гэтым іхныя лёсы – у падвешаным стане. Іх не пускае Польшча, і не ведае, што рабіць, беларускі бок.

Ці пагражае Беларусі міграцыйны крызіс?

Госць студыі, кіраўнік Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі, мяркуе:

«Міграцыйны крызіс інспіраваны ненатуральным чынам. Гэта спроба падарваць вобраз Беларусі як донара стабільнасці ды бяспекі ў рэгіёне».

Дык хто яны – гэтая людзі, якія начуюць на чыгуначным вакзале: патэнцыйныя баевікі або грамадзяне, якія апынуліся ў бядзе, ды ім патрэбная дапамога?

Алесь Залеўскі з новаю балючаю тэмаю пра чачэнцаў, якія сталіся закладнікамі вялікае палітыкі на берасцейскім чыгуначным вакзале.

Глядзіце ў чацвер, а 19-й гадзіне, прэм’ернае выданне «Людскіх справаў»: «Чачэнскі след». Праграму таксама можна глядзець на нашай старонцы онлайн.

Каментары