Бунты ў расейскіх турмах


https://www.youtube.com/watch?v=sE2_mXd2q_Q

Дакументальная стужка пра гвалт у сістэме пакаранняў у Расеі. Што прымусіла людзей масава супраціўляцца турэмнай адміністрацыі? Наколькі сталінская лагерная спадчына паўплывала на сучасныя турмы? Вусцішныя падрабязнасці, расказаныя вязнямі, і жахлівае відэа з-за кратаў.


Французскія дакументалісты выправіліся ўглыб Расеі, каб сустрэцца з былымі вязнямі расейскіх турмаў. Адтуль даходзяць чуткі пра нечалавечыя адносіны да пакараных. Згвалтаванні, збіццё і катаванні – гэта ўжо традыцыя расейскай пенітэнцыярнай сістэмы. У турмах квітнее турэмны «бізнес» – вымаганне грошай у семʼяў зняволеных шляхам збіцця і катавання вязняў.


У Чэлябінску адбыўся бунт зняволеных супраць катавання і вымагання. Два дні вязні стаялі на дахах зоны з плакатамі ды просьбамі дапамагчы. Здымачная група накіравалася на сустрэчу з Даніілам, які нядаўна вызваліўся з чэлябінскай калоніі. Ён і распавёў пра жудасці, перажытыя там:


Падвешваюць да кратаў, перамотваюць рукі скотчам, распранаюць дагала. Пад ногі падкладваюць алоўкі, каб немагчыма было стаяць. На галаву апранаюць металічнае вядро з прыпаянымі дынамікамі ды праз узмацняльнік пускаюць гукі аўтамабільнай сігналізацыі…


Болей пра расейскую турэмную сістэму глядзіце ў дакументальным фільме «Расея. Сучасны ГУЛаг» у пятніцу, 11 лістапада, а 22:25.

Каментары