Больш за 20 тыс. мігрантаў з Афрыкі зноў прыляцелі ў Беларусь


https://www.youtube.com/watch?v=GiBU_JocF_U

Без пашпартоў, дакументаў, квіткоў. Перасякаюць межы ды кантыненты – усё гэта, каб пасяліцца ў беларускай вёсцы. Большасць з іх застаецца на Палессі. Чаму менавіта тут ім падабаецца найбольш – высвятляе вядоўца праграмы «Аўтаспынам па Беларусі» Аўгінія Манцэвіч.

У свеце налічваецца 250 тыс. параў белых буслоў, 75 % міравой папуляцыі гняздуецца ў Беларусі. Не без прычыны называюць яе «Краінаю пад белымі крыламі». Аднак, каб гэтае апісанне было сапраўднае і праз 20–30 гадоў, патрэбная праца з боку арнітолагаў і проста беларусаў. У іншым выпадку сітуацыя можа скончыцца як у Даніі, дзе яшчэ на пачатку ХХ ст. жылі каля 10 тыс. буслоў, а цяпер там можна сустрэць толькі некалькі параў

Пінскія электрыкі разам з арнітолагамі першыя ў Беларусі сталі ўсталёўваць адмысловыя платформы на лініях электраперадачаў, бо здараліся аварыі, у якіх гінулі птушкі

– тлумачыць вядоўца праграмы «Аўтаспынам па Беларусі».

На шчасце, жыхары беларускіх вёсак не толькі разумеюць, што буслам трэба дапамагаць, але і самі хочуць гэта рабіць. Можа таму, што паводле народнай традыцыі бусла лічаць ахоўнікам жытла ад перуна ды ўзорам добрага сямейнага жыцця.

Больш пра буслоў і не толькі глядзіце ў суботу а 20:40 у вакацыйным праекце «Белсату» «Аўтаспынам па Беларусі», а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары