Беларусы навучыліся ненавідзець


https://www.youtube.com/watch?v=Z3isiH1fZGg

Журналісты «Людскіх справаў» зноў скіраваліся ў Берасце. Праблема мігрантаў з Чачэніі, якія там вымушаныя туліцца па вакзалах ды іншых грамадскіх месцах, дасюль не развязаная. А калі штосьці доўга не развязваецца, то пачынаюць вылазіць іншыя балячкі нашага грамадства.

Вось якую гісторыю распавяла гераіня рэпартажу, чачэнка, пра стаўленне беларусаў:

«Калі раніцаю мы падняліся з дочкамі, да нас падышла жанчына, якая пачала абражаць: «Вось, чуркі панаехалі, заразы панавезлі, што вам дома не сядзіцца? Чаго вы сюды прыехалі?»

Сапраўды, калі верыць словам гераіні, першы крок да ксенафобіі беларусы ўжо зрабілі. Што далей?

Уладзімір Вялічкін, берасцеец, які разам з жонкаю на некалькі дзён падсяліў да сябе хворых чачэнскіх дзяцей, кажа:

«Я магу адно сказаць, што ў Берасці стаўленне да людзей усходніх нацыянальнасцяў вельмі адмоўнае».

Як дапамагчы чачэнскай сямʼі з берасцейскага вакзалу? Ці хочам мы ёй дапамагчы? І чаму дзяржава да гэтага часу нічога не робіць ды нават не згадвае праблемы ўцекачоў?

Госці ў студыі – медыяактывіст Зміцер Мацкевіч і чачэнец паводле паходжання Аляксандр Гелагаеў – абмяркуюць тэму ксенафобіі беларусаў.

У чацвер, а 18:55, запрашаем на прэм’ернае выданне аўтарскае праграмы Алеся Залеўскага. «Людскія справы» таксама дасяжныя онлайн на нашай старонцы.

Каментары