Беларусы лепш ведаюць англійскую, чымся беларускую


https://www.youtube.com/watch?v=KXd_gEkdPEs

22-гадовая іспанка Анхэля Эспіноса Руіс закахалася ў беларускую мову, якую саматугам вывучыла ў Іспаніі. Дзяўчына пачала пісаць вершы па-беларуску яшчэ да таго, як пабывала ў Беларусі. І калі першы раз сюды трапіла, каб прэзентаваць кнігу вершаў па-беларуску «Раяль ля мора», была збянтэжаная. Беларусы, да якіх яна звярталася па-беларуску, намагаліся ёй адказаць… па-англійску.

«Мова вельмі моцна ўплывае на свядомасць чалавека і на тое, як чалавек успрымае тое, што навокал. Напрыклад, у беларускай мове ёсць словы «сіні» ды «блакітны», а па-іспанску – толькі «azul» – што значыць «сіні». Гэта і ёсць розніца ўспрымання рэчаіснасці», – кажа Анхэля.

Глядзіце ў аўторак, а 21:45, прэм’еру рэпартажу пра беларускую паэтку з Іспаніі «Анхэля». Праграму таксама можна глядзець на нашай старонцы онлайн.

Каментары