Беларускі палітычны перформанс


https://www.youtube.com/watch?v=HaNHFGQ09iA

У часы кіравання Лукашэнкі беларуская інтэлігенцыя, нягледзячы на рэпрэсіі, ладзіла акцыі пратэсту ў форме дасціпных палітычных перформансаў супраць дыктатуры ды здушэння свабоды.

Мастацкі перформанс як форму палітычнае барацьбы запачаткаваў у Беларусі Алесь Пушкін. Тады яшчэ студэнт Тэатральна-мастацкага інстытуту, ён у 1989 г. на ўгодкі БНР выехаў з аркі роднага інстытуту на Ленінскі праспект на кані ў вобразе вершніка з герба Пагоня. Сярод самых моцных ягоных акцыяў пратэсту – царкоўная фрэска ў Бабры, на якой сярод грэшнікаў мастак намаляваў людзей, падобных да прэзідэнта Беларусі ды менскага мітрапаліта.

Не ўсё грамадства пагадзілася з узурпацыяй улады Лукашэнкам, і я такім мірным, мастацкім шляхам гэтаму супрацьдзеяў,

– расказвае Алесь Пушкін.

У новай серыі праграмы «Сведкі» Вячаслаў Ракіцкі размаўляе з людзьмі, якія ў 90-ыя гады нетрадыцыйна змагаліся з дыктатураю: Паўлюком Канавальчыкам, заснавальнікам часопісу «Навінкі», ды Славамірам Адамовічам, які публічна на знак пратэсту зашыў сабе рот.

Праграму «Сведкі» глядзіце ў cубoту а 19:10, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Каментары