Беларускі кухар робіць папкорн з груцы


Шэф-кухар Аляксандр Чыкілеўскі вядомы тым, што адраджае старабеларускай кухню. А новую версію папкорну ён прыгатаваў падчас кулінарнага тэрапеўтычнага шоу «Я не буду гэтага есці!».

Да ўдзелу ў шоу «Я не буду гэтага есці!» мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Гераіняю 8-й серыі «Я не буду гэтага есці!» стала беларуская дызайнерка Каця Цікота. На ейным рахунку – лініі адзення для будучых мам і вазочнікаў.

Улюбёныя стравы Каці – фірмовая шарлотка і лазання. А нелюбімая – груца (пярлоўка). І вось што прыдумалі нашыя шэф-кухары. Аляксандр Чыкілеўскі, як мы ўжо ведаем, з груцы зрабіў папкорн і падаў яго з шампіньёнамі ды кармелізаваным гарбузом. А вось Вольга Прыгарава прыгатуе рызота з лісічкамі ды пармезанам.

Якая страва спадабаецца нашай гераіні больш? Глядзіце 8-ю серыю «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

У модзе і жыцці Каця Цікота прызнае чысціню ды экалагічнасць. Яна паходзіць з Расеі, але паспяхова прасоўвае ў масы цішоткі на «мове». Аматарка сукенак. Хацела б пашыць убранне для Рэнаты Літвінавай.

А вось аксамітавая сукенка, у якой беларуска Аляксандра Чычыкава заваявала карону Міс свету на вазочку, – ужо рэалізаваны праект. Калі мы прыйшлі ў госці да Каці ў ейную ўтульную майстэрню, якая размясцілася ў мансардзе менскага дому, вядомага высокай канцэнтрацыяй творчых суседзяў і ўтульным падворкам, да яе якраз зазірнула Аляксандра. Разам яны прыйшлі і ў студыю «Я не буду гэтага есці!».

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu

Каментары