Беларуская гістарычная каштоўнасць ратуе жыццё


https://www.youtube.com/watch?v=XjpcETq53rc

Непадалёк вёскі Сынкавічы вось ужо пяць стагоддзяў стаіць царква – адная з першых абарончых святыняў у Вялікім Княстве Літоўскім. Існуе легенда, што царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт на знак падзякі: яму ўдалося ўратавацца ў блізкіх лясах ад пераследу Ягайлы.

Насамрэч царкву ў Сынкавічах заснаваў у пачатку XVI стагоддзя, імаверна, знаны гетман Астрожскі, фундатар дзвюх праваслаўных святыняў у Вільні – таксама абарончага выгляду.

Але ўвагу аўтараў прыцягнула не толькі гісторыя царквы, а лёс звычайных людзей, якія дзякуючы малітвам у мурах сынкавіцкае царквы знайшлі новы сэнс жыцця.

Адна з гераіняў рэпартажу мяркуе:

«Ёсць людзі, якія жывуць з перакананнем, што цудаў на свеце не бывае, але я пасля таго, як цудоўным чынам вылечылася ад раку ў мурах сынкавіцкае царквы, перакананая: усё, што на свеце адбываецца, у тым ліку і нараджэнне, – гэта цуд».

Глядзіце ў аўторак, а 21:45, прэм’еру ўзрушальнага рэпартажу «Востраў надзеі» Арцёма Лобача – аўтара, фільмы якога мноства разоў былі адзначаныя на міжнародных фестывалях.

Новы фільм Арцёма Лобача «Беларускія песні: традыцыя адлегласці» можна будзе паглядзець на сёлетнім фестывалі «Лістапад» – у праграме «Беларуская панарама».

Рэпартаж «Востраў надзеі» таксама глядзіце на нашай старонцы онлайн.

Каментары