Беларускамоўная газета «Пагоня» ды рэпрэсіі супраць ейных журналістаў


https://www.youtube.com/watch?v=-u7ChrQnaUk

У 1990-ыя гады Горадня была адным з цэнтраў нацыянальна-вызваленчага руху, найноўшага адраджэння. Справа, распачатая ў 1980-ыя аб’яднаннем «Паходня», мела працяг.

Сур’ёзную працу ў справе адраджэння нацыянальнай мовы і культуры рабілі мясцовыя актывісты Таварыства беларускай мовы. І менавіта ў Горадні – у першы год адроджанай незалежнасці Беларусі – пачала выдавацца адна з самых папулярных у краіне незалежных газетаў: «Пагоня». Сродак масавай інфармацыі, які пачынаўся як заходнебеларускі рэгіянальны агляд, хутка стаў агульнанацыянальнаю грамадска-палітычнаю газетаю з накладам да 17 тысяч асобнікаў.

У чарговым выданні праграмы «Сведкі» Вячаслаў Ракіцкі размаўляе з адным з заснавальнікаў газеты «Пагоня», а пасля і галоўным рэдактарам, дэпутатам Вярхоўнага Савету XII склікання Міколам Маркевічам і журналістам газеты Паўлам Мажэйкам, якія апынуліся ў самым цэнтры грамадскае барацьбы ды атрымалі жорсткае пакаранне.

У пятніцу, а 19:15, на «Белсаце» глядзіце чарговае выданне праграмы «Сведкі» Вячаслава Ракіцкага. Праграма таксама дасяжная онлайн на нашай старонцы.

Каментары