Беларускае рэаліці-шоу: як адмовіцца ад бульбы і прыгатаваць гарбуз?


Як замест бульбы прыгатаваць больш карысны і такі ж традыцыйны для беларускай кухні гарбуз? Распавядаюць і паказваюць шэф-кухары з кулінарнага шоу «Белсату».

Для ўдзелу ў шоу «Я не буду гэтага есці!» мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Задача нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага – прыгатаваць ненавісную страву або прадукт гэтак, каб госцю спадабалася.

Гэтым раз у нас у гасцях – папулярны ў Беларусі і Украіне гурт «Akute». Менавіта гарбуз з дзяцінства выклікае агіду ў фронтмэна каманды Стаса Мытніка. Асабліва ў выглядзе кашы.

Пра гэта мы даведаліся, напрасіўшыся да яго на сняданак. А дзень Стас Мытнік са сваёй чароўнай жонкай звычайна пачынаюць з іншай ненавіснай шмат для каго стравы – аўсянкі. У дзяцінстве лідэр «Akute» хацеў быць, як тата, і марыў пра электрагітару. Музыка руліць ўсім ягоным жыццём, акрыляе і прымушае адчуваць эйфарыю. Стас крыху ўмее рыхтаваць – з дапамогаю google. Любімая страва – карбанара.

А што можна прыдумаць з гарбуза? Ды такое, каб спадабалася нашаму госцю? Вольга Прыгарава лёгкіх шляхоў не шукае. Яна прыгатуе для Стаса вегетарыянскія бургеры з катлетамі з гарбуза ды чырвонай сачавіцы з джэмам з папрыкі, вострага перцу, цытрыны і чырвонага віна. А на гарнір – бататы. Аляксандр Чыкілеўскі запячэ гарбуз з вэнджанай грудзінкай, часныком, цытрынай, бальзамічным воцатам і васьмю пернасцямі.

Як усё гэта прыгатаваць і чыя версія стане пераможцаю? Глядзіце 8-ю серыю «Я не буду гэтага есці!» (відэа вышэй).

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

Каментары