Аргентынскі свет вачыма і вушамі Карласа Саўры


Знакаміты іспанскі рэжысёр Карлас Саўра забірае нас у самае сэрца аргентынскае народнае культуры. Камера рэжысёра стаіць на скрыжаванні мінуўшчыны, сучаснасці і будучыні гэтае далёкае краіны.

Галоўныя калектывы і артысты сцэны, іхныя спевы і танцы зробяцца сапраўдным спектаклем для гледача «Белсату». Тут няма выпадковых рухаў і фальшывых нотаў. Музыка, што мае афрыканскія, індзейскія і нават славянскія карані… Відаля, чамамэ, малямба, кўэка, чакарэра ды іншыя жанры аргентынскае народнае музыкі застаюцца практычна невядомымі па-за межамі краіны.

Чулы рэжысёр выцягвае ўсю квінтэсенцыю аргентынскага народнага мастацтва, яго гарачую кроў ды эмацыйнасць, а таксама эратызм і магнетызм.

Дакументальная стужка «Сонда: аргентынскі фальклор» – дасканалая альтэрнатыва для аматараў добрага нядзельнага кіно – ужо ў гэтую нядзелю а 22:05 на нашым тэлеканале.

Каментары